Чацвер, 9.9.2010
№69 (9625) ад 04.09.2010
Рэдакцыя

Дзень добры, шаноўныя сябры!

Рады вітаць Вас на сайце Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”! Хочацца спадзявацца, што электронная версія нашага выдання будзе цікавай і карыснай для Вас. Будзем вельмі рады, калі Вы таксама прымеце актыўны ўдзел у рабоце сайта. Чакаем слушных заўваг і прапаноў!

Рэдактар Міхась Карпечанка

Гісторыя газеты

Бялыніцкая раённая газета заснавана ў студзені 1931 года. Першая назва газеты – “Чырвоны калектывіст”. Пад сённяшняй назвай “Зара над Друццю” газета выходзіць з 1992 года.

Бялыніцкая раёнка неаднаразова станавілася пераможай абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

У 2005 годзе калектыў газеты адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Па выніках работы за 2005 год “Зара над Друццю” выйшла пераможцай спаборніцтва сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці.

У 2008 годзе "Зара над Друццю" стала лаурэятам IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" ў намінацыі "Лепшая раённая газета".

У гэтым жа годзе наш сайт zara.by адзначаны Інтэрнэт-прэміяй "TIBO-2008" у намінацыі "СМІ ў Інтэрнэце".

Сёння “Зара над Друццю” ўваходзіць у лік самых тыражных раённых выданняў Магілёўшчыны.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз
Ці падабаецца Вам, што сайт zara.by беларускамоўны?
  Так! Мне гэта падабаецца.
  Не! Лепш рабіць сайт на рускай мове.
  Мне ўсё роўна.