Аб’ём знешняга гандлю прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак раёна за студзень-чэрвень 2010 года склаў 269,4 тысячы амерыканскіх долараў, з якіх на экспарт прыпадае – 210, на імпарт – 59,4. Фінансавы аб’ём экспарту ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам скараціўся на 29,6 тысячы амерыканскіх долараў, а імпарту – на 2370,5, або на 12,4 працэнта і ў 40,9 раза адпаведна.