Пятнiца, 10.9.2010
№70 (9626) ад 08.09.2010
Творчыя праекты / Бялыніччына спартыўная / Футбол. Ад Севярнёва да Кавалёва
Футбол. Ад Севярнёва да Кавалёва

12 верасня чарговы матч у складзе зборнай Беларусі па футболу сыграў выхаванец бялыніцкага футбола Павел Пласконны. Нагадаем, што абаронца салігорскага “Шахцёра” ў розныя гады абараняў гонар  юнацкай маладзёжнай зборнай краіны, маскоўскага “Лакаматыва”.

Але, як кажуць, добрае семя на пустым месцы не расце. У свой час бялыніцкія футбалісты абаранялі гонар раёна на абласных спаборніцтвах, выступалі ў чэмпіянаце Беларусі. Сёння мы нагадаем  прозвішчы толькі тых спартсменаў, якія  абаранялі гонар каманд майстроў.

СЕВЯРНЁЎ Эдуард (н. у 1949 г.). Напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя выступаў у чэмпіянаце СССР за  віцебскую “Дзвіну”. Цяпер працуе ў Віцебску дырэктарам буйнейшай аўтабазы горада.

ВАШАЦЬКОЎ Уладзімір (н. у 1952 г.). На працягу больш дзесяці гадоў быў вядучым іграком магілёўскага  “Дняпра”. Жыве і працуе ў Магілёве трэнерам мясцовай ДЮСШАР №7.

ЗУБРЫЦКІ Леанід (н. у 1954 г.). У чэмпіянаце СССР выступаў за каманду “Днепр” Магілёў. Цяпер працуе ў Брэсце дырэктарам аднаго з фізкультурна-аздараўленчых комплексаў.

ПЛАСКОННЫ Сяргей (н. у 1957 г.).  У розны час абараняў гонар каманд “Днепр” (Магілёў), “Іскра” (Смаленск), “Дынама” (Стаўрапаль). Працуе трэнерам па футболу  ў раённым маладзёжным мнагапрофільным цэнтры.

ПАРФЁНАЎ Дзмітрый (н. у 1979 г.).  У чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь выступаў за каманды “Лакаматыў” (Мінск), “Ведрыч” (Рэчыца), “Нёман” (Гродна). Цяпер выступае за клуб “Смаргонь”.

ПАЎЛАЎ Аляксандр (н. у 1984 г.). Ігрок  магілёўскага “Дняпра”, прыцягваўся да гульняў маладзёжнай зборнай Беларусі.

ШУПІКАЎ Аляксандр (н. у 1990 г.). Выступае за дубліруючы склад магілёўскага “Дняпра”. Першы трэнер — С. Пласконны.

СЯЛЯВА Аляксандр (н. у 1992 г.). Член юнацкай зборнай краіны. Цяпер вучыцца ў адной з футбольных школ Мінска. Першы трэнер — С.Пласконны.

КАВАЛЁЎ Юрый (н. у 1993 г.). Член юнацкай зборнай краіны свайго ўзросту. Вучыцца ў адной з футбольных школ сталіцы. Першы трэнер С.Зайкоўскі.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз