Темы

Каб лішкі ўраджаю не прапалі дарма

Каб лішкі ўраджаю не прапалі дарма

Восень – пара збору ўраджаю і закладкі яго на захаванне ў асабістыя засекі. А што ж рабіць, калі ўраджай вельмі ўрадзіўся? Куды дзець лішкі? У гэтым дапаможа нарыхтоўчая галіна райспажыўтаварыства. Тут прымуць любую садавіну і гародніну, якую фермеры і простыя грамадзяне могуць вырасціць у агародзе альбо на дачы.

– Зараз ажыццяўляем закупку ў насельніцтва і фермерскіх гаспадарак бульбы, морквы, буракоў, капусты, цыбулі, лясных ягад (журавін), грыбоў і г.д., – кажа намеснік старшыні праўлення райста па нарыхтоўках Раіса Румянцава. – Акрамя нарыхтоўчай галіны райста і прыёмных пунктаў, якія дзейнічаюць у Галоўчыне, Вішове і Вялікай Машчаніцы, сваю прадукцыю грамадзяне могуць здаць у любы магазін нашага таварыства ў працоўныя часы гандлёвага аб’екту.  На сёння адным з самых папулярных відаў прадукцыі, якую грамадзяне актыўна вязуць на нарыхтоўчую базу, з’яўляецца апад яблыкаў. Яго бярэм па 15 капеек за кілаграм. Зараз ужо прынялі гэтай садавіны і адправілі на перапрацоўку больш за 600 тон. Не так даўно распачалі закупляць у насельнітва журавіны па цане 4,5 рубля за кілаграм. Увогуле плануем закупіць 10 тон гэтай ягады. Пакуль што насельніцтва здала 610 кг. Але ж сезон сбору журавін толькі пачаўся, таму ўпэўнена, што план выканаем у поўным аб’ёме.

Па інфармацыі райста, у бягучым сезоне плануецца закупіць 50 тон бульбы, 35 – капусты, 15 – цыбулі, 6 – морквы і 8 тон буракоў. На сёння план закупкі па бульбе і цыбулі выкананы на 50%. Астатняя садавіна пакуль у поўным аб’ёме накіроўваецца на рэалізацыю ў рознічны гандль. Бульбу і моркву нарыхтоўчая галіна райста прымае па 50 кап. за кг, капусту і буракі – 40-45 кап., цыбулю – па 90 кап. Зразумела, што агучаныя цэны арыенціровачныя. Актуальную інфармацыю  неабходна ўдакладняць у спецыялістаў нарыхтоўчай галіны райажыўтаварыства.

– Канешне, планаванне – гэта выдатна, але ж мы гатовы закупіць у насельніцтва ўсе лішкі вырашчанай прадукцыі, – дадае Раіса Іванаўна. – Тым самым і людзі змогуць зарабіць, і сістэма спажыўкааперацыі будзе забяспечана гароднінай і садавінай. Закупку ажыццяўляем не толькі ў грамадзян нашага раёна, але і з іншых рэгіёнаў. Напрыклад, асноўнымі здатчыкамі рэпчатай цыбулі з’яўляюцца прыватнікі і фермеры Брэсцкай вобласці, якім выгадна, нягледзячы на ўнушальную адлегласць, прывозіць сваю прадукцыю на Бялыніччыну. Уся нарыхтаваная прадукцыя пойдзе як на рэалізацыю, перапрацоўку, так і на закладку ў стабілізацыйны фонд.

Последние новости

Новости района

Белыничский район отмечает День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21 ноября 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 ноября 2024
Читать новость
Выборы

Предвыборные программы кандидатов будут публиковать газеты «Рэспублiка» и «Звязда»

21 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Новый проект “Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент” стартует на “Марафоне единства” в Могилеве

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

МАЗ выпустил новый электрический мусоровоз

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2025 году

20 ноября 2024
Читать новость