Темы

Звароты па-новаму

З 2 студзеня 2023 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 №176-3 «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Аб асноўных змяненнях, якія тычацца парадку падачы і разгляду зваротаў, чытачам раёнкі расказала начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Мякшына.

Так, у першую чаргу змяненні закрануць парадак падачы электронных зваротаў у дзяр жаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.

Заяўнікі будуць уносіць іх праз адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта значыць, што цяперашнія спосабы падачы электронных зваротаў – размяшчэнне ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў інтэрнэце і (або) накіраванне на адрас электроннай пошты – не будуць прымяняцца ў рабоце. Адпаведна, накіраваны
такім чынам зварот не будзе разглядацца. Для падачы электронных зваротаў і атрымання вынікаў іх разгляду ствараецца асобны сайт , на якім заяўнікам неабходна будзе прайсці рэгістрацыю з пацвярджэннем сапраўднасці даных, якія выкарыстоўваюцца для рэгістрацыі. Доступ да сайта – бясплатны. Праз асабісты кабінет заяўнік зможа накіраваць звароты, а па выніках іх разгляду адказы таксама будуць накіроўвацца ў асабісты кабінет. У той жа час, калі заяўнік папросіць даць яму пісьмовы адказ, то і яго ён атрымае ва ўстаноўленым парадку. Укараненне сістэмы ўліку 
і апрацоўкі зваротаў дасць магчымасць не толькі аўтаматызаваць усе працэсы, але і забяспечыць захоўванне зваротаў і вынікаў іх разгляду, а таксама выключыць магчымасць злоўжывання правам на зварот з боку заяўніка, бо ў практыцы ёсць выпадкі, калі грамадзяне накіроўвалі звароты пад выдуманымі імёнамі ці ад іншых асоб.

Закон аб зваротах дапоўнены артыкулам 25-1, у якім вызначаныпарадак работы са зваротамі, якія маюць масавы характар.

Такімі зваротамі будуць лічыцца як электронныя, так і пісьмовыя звароты аналагічнага характару ў колькасці больш за дзесяць, пры гэтым адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў інтэрнэце, без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Змяненні закранулі і выкарыстанне кнігі заўваг і прапаноў.

З наступнага года істотна звужаецца кола арганізацый, у якіх яна будзе весціся. Такая кніга будзе абавязковая толькі ў арганізацыях і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва. Канкрэтны пералік сфер, дзейнасць у якіх запатрабуе вядзенне кнігі заўваг і прапаноў, будзе вызначана Саветам Міністраў Беларусі.

Пашыраны пералік падстаў, па якіх звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці.

Напрыклад, у выпадках, калі яны змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, заахвочванне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння, або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот. Самая распаўсюджаная сітуацыя – калі грамадзянін накіроўвае шматлікія скаргі, нягледзячы на тое, што яны неаднаразова ўсебакова і ў поўным аб’ёме разглядаліся, і на іх дадзены вычарпальны адказ. Застаецца ў сіле патрабаванне аб неабходнасці апавяшчэння заяўніка аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці. Акрамя таго, вусны зварот можна будзе пакідаць без разгляду, калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фота здымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляец ца спыніць іх прымяненне.

Некаторыя змяненні і дапаўненні ўнесены і ў частцы падстаў для адмовы ў асабістым прыёме, запісы на прыём.

Так, службовыя асобы арганізацый, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама іх работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на прыём, будуць мець права адмовіць у прыёме, запісе на яго: калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі без згоды службовай асобы, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне; у выпадку непрад’яўлення дакумента, які засведчвае асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка. Акрамя таго, адмова будзе правамернай і ў выпадку, калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць (і не толькі падчас асабістага прыёму, як гэта вызначана ў дзеючай рэдакцыі Закона аб зваротах).

Змяненні ў Законе аб зваротах таксама канкрэтызуюць спосабы азнаямлення заяўнікаў з матэрыяламі, якія адносяцца непасрэдна да разгляду іх зваротаў.

Заяўнікі будуць мець права рабіць выпіску з іх, а таксама ажыццяўляць фотаздымку (за выключэннем матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана). Адсутнасць дакладнага рэгулявання такіх пытанняў раней нярэдка выклікала праблемныя сітуацыі пры ўзаема дзеянні дзяржаўных органаў і арганізацый з грамадзянамі.

Унесла карэктывы ў Закон аб зваротах развіццё заканадаўства аб персанальных звестках.

Так, у першую чаргу змяненні закрануць парадак падачы электронных зваротаў у дзяр жаўныя органы і іншыя дзяржаўныя  арганізацыі. Змяненні закранулі і выкарыстанне кнігі заўваг і прапаноў. У сувязі з гэтым артыкул 14 Закона аб зваротах дапоўнены новай часткай, якая ўстанаўлівае, што калі адказ па сутнасці пытання, выкладзенага ў звароце, не можа быць дадзены без прадастаўлення інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абме жавана, заяўніку накіроўваецца пісьмовы адказ з паведамленнем аб немагчымасці прадастаўлення яму такой інфармацыі.

 

Последние новости

Новости района

ОАО «Новая Друть» торжественно отпраздновало 20-летие со дня образования общества

22 ноября 2024
Читать новость
Культура

В Белыничах состоялась l научная конференция «Захаваная спадчына»

22 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Мининформ опубликовало список запрещенных к распространению печатных изданий в Беларуси

22 ноября 2024
Читать новость
РОЧС информирует

В Белыничском районе на пожаре погибла пенсионерка

22 ноября 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Белыничском районе произошло ДТП

22 ноября 2024
Читать новость
Новости района

Белыничский район отмечает День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21 ноября 2024
Читать новость