Темы

Абліччы эпох у камені

Абліччы эпох у камені

Інтэрнэт-энцыклапедыя «Вікіпедыя» так тлумачыць паняцце «славутасць, выдатная мясціна» – месца, рэч ці аб’ект, якія заслугоўваюць асаблівай увагі, з’яўляюцца гістарычнай спадчынай або мастацкай каштоўнасцю. І гэта не проста помнікі гісторыі або мастацтва, але аб’екты масавага спажывання, своеасаблівы тавар, створаны масавай культурай для задавальнення запытаў новага тыпу спажыўцоў. Так павялося, што часцей за ўсё ў звычайнага турыста асаблівай запатрабаванасцю карыстаюцца архітэктурныя помнікі. Саборы і храмы, палацы і замкі, масты і вежы ў барацьбе за «кліентаў» заўсёды выйграюць канкурэнцыю ў музеяў ці прыродных запаведнікаў. Асабліва сёння, у век татальнай захопленасці сэлфі. Нашы продкі не адставалі ад тэндэнцый свайго часу і таксама ўзводзілі грунтоўныя збудаванні. Прапануем вам на гэты раз пазнаёміцца з архітэктурнай спадчынай нашага Прыдруцкага краю.


Частка будынкаў страчана назаўжды, да іншых усё яшчэ можна дакрануцца. Перш за ўсё гэта тычыцца сакральнай архітэктуры. Так, на тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна налічвалася пяць мураваных храмаў: каталіцкі касцёл і праваслаўная царква ў Бялынічах, касцёл, пазней перабудаваны ў царкву, у Галоўчыне, праваслаўны храм у Нежкаве і каталіцкі – у Свяцілавічах. Самым грандыёзным з гэтых куль тавых збудаванняў з’яўляўся Успенскі касцёл, а затым Раства-Багародзіцкая царква ў Бялынічах – дасканалы помнік эпохі позняга барока. Як выглядала б цэнтральная частка нашага горада, калі удалося б захаваць, а затым і адрэстаўраваць гэты храм, дае ўяўленне графічная рэканструкцыя, якую зрабіў даследчык каталіцкіх касцёлаў Аляксандр Невар. Калі гісторыя гэтага храма і манастыра больш-менш вывучана, то пра Мікалаеўскую царкву, якая знаходзілася зусім недалёка, мала што вядома. Паводле падання, яе збудавалі для праваслаўных вернікі-католікі, каб захаваць за сабой свой касцёл.

 Так магла б выглядаць цэнтральная плошча Бялынічаў, калі захаваўся б
Успенскі (Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) касцёл.

У ХІХ стагоддзі частка сучасных Свяцілавічаў належыла панам Шпыркам. Яны прынялі ўдзел у антырасійскім паўстанні 1863-1864 гадоў, за што ўсе – сёстры Марыя, Эмілія, Соф’я і брат Людвіг Шпырко – былі высланы ў Сібір. Людвіг правёў на катарзе 8 гадоў, сёстры былі асуджаны на значна меншы тэрмін. Калі яны вярнуліся дамоў, то аказалася, што іх маёнтак канфіскаваны. Сёстрам давялося судзіцца, каб вярнуць сваю маёмасць. Іх брат Людвіг пасля катаргі страціў веру ў бога, таму сёстры Шпырко, каб пакінуць аб сабе добрую памяць і паўздзейнічаць на пачуцці брата, вырашылі пабудаваць у Свяцілавічах касцёл. Для гэтага яны распрадалі частку сваіх зямель і запрасілі майстроў з Варшавы. Гліну для вырабу цэглы здабывалі ў Свяцілавічах, там, дзе цяпер знаходзіцца возера. Касцёл быў пабудаваны ў 1904 годзе і атрымаў назву святога Людовіка. Нягледзячы на ганенні на рэлігію, якія пачаліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, храм дзейнічаў да 1937 года. Потым будынак перадалі мясцоваму калгасу «Будаўнік» і прыстасавалі пад клуб. Арган і іншыя касцёль ныя каштоўнасці былі вывезены ў Магілёў яшчэ раней. У 1941 годзе было прынята рашэнне перабуда ваць касцёл пад сярэднюю школу, але пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пасля вайны былі разабраны званніца і перабудаваны храм, да якога зрабілі прыбудовы. У гэтых памяшканнях да 1993 года размяшчалася школа. Пасля тут былі кантора калгаса імя Заслонава, сельская бібліятэка, пошта і комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання. Петрапаўлаўская царква ў Нежкаве, як мяркуецца, была пабудавана ў 1830-1840-я гады. Да 1889 года яна з’яўлялася прыходскай, а пасля  таго, як у Круках быў узведзены новы Пакроўскі храм, выконвала ролю дамавой царквы паноў Савіцкіх. У 1910 годзе настаяцель Фока Сівакоў сумесна з прыхаджанамі адрамантаваў храм: былі падноўлены дах і ўмацаваны падмурак, царква была пафарбавана. Пасля закрыцця ў савецкі час будынак царквы выкарыстоўваўся ў якасці кузні, склада  для торфабрыкету. А потым быў зусім закінуты і пачаў разбурацца. Буйнейшымі бялыніцкімі землеўладальнікамі ў ХІХ ст. былі памешчыкі Мясаедавы. Яны трымалі млын на рацэ Друць, землі каля Задруцкай Слабады – больш за 9 тысяч дзесяцін, цагельны і вінакурны заводы.

 Капліца на могілках у Карытніцы.

 

 

На апошнім з 1895 г. дзейнічала паравая машына. Якраз з гэтага часу засталася архітэктурная спадчына на скрыжаванні вуліц Абаронная і Кірава. Будынак, вядомы мясцовым пад назвай «Вежа», дзе зараз размешчана пратэстанцкая царква «Новае жыццё», раней выкарыстоўваўся ў вытворчых мэтах. Па розных звестках, тут знаходзілася вінакурня, бровар або цукровы завод, у міжваенны перыяд і пасляваенныя часы – хлебны завод, а потым маслазавод (у народзе будынак тады празвалі «маслабойка»). На старых здымках «Вежы» можна ўбачыць контуры  былой аркі, якая была зроб лена для заезду ўнутр гужавога транспарту для загрузкі вырабаў ці выгрузкі сыравіны. Пазней уезд быў закладзены цэглай, а зараз схаваны пад слоем тынкоўкі. Ніжэй за «Вежай» захаваўся яшчэ адзін вытворчы  будынак, які зараз з’яўляец ца прыватным домам. На яго заходняй сцяне таксама была ўязная арка, пазней закладзеная цэглай. Яшчэ далей за будынкам знахо дзіцца закінутая сажалка, абнесеная з усіх бакоў земляным валам.

Яшчэ адзін стары будынак, узведзены ў пачатку ХХ стагоддзя, знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Савецкая і Ленінская. Зараз там размяшчаецца кафэ «Белыя росы», а раней – банк і аптэка. Адной з адметнасцей арганізацыі могілкавай прасторы на правабярэжжы Друці можна ўка заць на наяўнасць драўляных капліц – хрысціянскіх куль тавых пабудоў, прызначаных для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабой невялічкую царкву, часта без алтара, але са шматлікімі іконамі. Напрыклад, такая сакральная пабудова дзейнічае на могілках у вёс цы Карманоўка, рэшткі старых капліц захаваліся ў Эсьмонах і Сялянскай Клёўцы, нядаўна была абноўлена капліца ў Аксенькавічах.

Раней – вытворчы будынак на скрыжаванні
вуліц Абаронная і Кірава. На верхнім здымку
бачны контуры ўязной аркі

Последние новости

Выборы

Предвыборные программы кандидатов будут публиковать газеты «Рэспублiка» и «Звязда»

21 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Новый проект “Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент” стартует на “Марафоне единства” в Могилеве

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

МАЗ выпустил новый электрический мусоровоз

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2025 году

20 ноября 2024
Читать новость
Новости области

«Марафон единства» прибывает в Могилев

20 ноября 2024
Читать новость
Главное

Чего Глава государства ждет от сельскохозяйственной отрасли

20 ноября 2024
Читать новость