Темы

Сакральнае падарожжа

Сакральнае падарожжа

На гэты раз мы хочам прапанаваць вам, паважаныя чытачы, незвычайны маршрут для падарожжа. Вядома, што адным з сямі славутасцей зямлі Бялыніцкай лічыцца вялікі Заазерскі каменны крыж. Але падобных яму каменных помнікаў на тэрыторыі раёна нямала: гэта і камяні з дзіўнымі, да гэтага часу нерасшыфраванымі знакамі ў выглядзе парасонаў, а таксама надмагільныя жорны. Старадаўнія могілкі захоўваюць дзіўныя таямніцы, паспрабуем у іх зазірнуць!


А адправімся мы па маршруце Масцішча (старажытны некропаль) – Сурды (камні з «парасонамі») – Бялынічы (камень на былых каталіцкіх могілках і яўрэйскія могілкі) – Мокравічы – Эсьмоны (жарон) – Майск (крыжы і жарон) – Заазер’е.

У пошуках лесвіцы на неба

У розных міфалагічных і рэлігійных традыцыях існуе ўяўленне аб лесвіцы, якая звязвае ніз і верх, зямлю і неба. У хрысціянстве гэта – вядомы з Бібліі вобраз «лесвіцы Іакава». Магчыма, для нашых продкаў такім сімвалам шляху душы памерлага на неба з’яўляўся знак шаста (лесвіцы) з паўсферай (нябёсамі) – «парасона». З пашырэннем і ўкараненнем хрысціянства гэты знак пачалі аздабляць элементамі хрысціянскага крыжа (касой перакладзінай і падмуркам­«Галгофай»). Паўднёвая мяжа арэала распаўсюджання сімвала пралягае праз Бялыніччыну. Калі завітаць на старажытны некропаль каля вёскі Масцішча і грамадзянскія могілкі  ў Сурдах, можна на ўласныя вочы ўбачыць камяні з «парасонамі». Старажытны некропаль знаходзіцца на аддаленасці ад сучасных могілак у Масцішчы. Трэба крыху праехаць па вёсцы і збочыць улева, спусціцца ўніз да ракі. Некропаль мае форму амаль роўнага круга дыяметрам прыкладна 45 метраў. Тут налічваецца больш за 50 каменных надмагілляў. У цэнтры – шырокі камень памерамі 1,1 м на 60 см. Вышыня адлюстраванага на ім знака – 40 см. Што да старой часткі сурдзянскіх могілак, то на іх налічваецца адзінаццаць старажытных надмагільных камянёў з выбітымі на іх знакамі: 5 «парасонаў», 4 крыжы ў коле («колакрыж») і 2 простых чатырохканцовых крыжыкі. А яшчэ надмагільны помнік пачатку ХХ стагоддзя і рэшткі каменнай падстаўк і пад крыж.


Шляхецкае надмагілле

Каб убачыць самы вялікі старажытны ў раёне надмагільны камень, трэба адправіцца на перасячэнне вуліц Мічурына і Ленінскай Бялынічаў, туды, дзе некалі былі старыя каталіцкія могілкі. Іх тэрыторыя часткова заасфальтавана, на вольных ад асфальту ўчастках можна назіраць западзіны, якія ўтварыліся ад разбураных пахаванняў. А месцамі пад зямлёй усё яшчэ захоўваюцца магільныя скляпенні мясцовай шляхты. Надмагільны камень з чырвонага граніту з добра апрацаванай па верхняй і адтулінай ў верхняй часцы для замацавання крыжа мае памеры 120×130×60 см. На франтальнай паверхні захаваўся надпіс на польскай мове, што тут у 1853 годзе была пахавана Адэля з Падбярэзкіх (Сялява) і двое яе маленькіх дзетак – двухгадовая дачка Аляксандра і чатырохмесячны сын Ігнацый. 


Аб кім маўчаць мацэвы

Старажытныя яўрэйскія могілкі ў Бялынічах размешчаны ў заходняй частцы горада на вяршыні і схілах узгорка паміж вуліцамі Кітаева і Горкага. У 2019 годзе была праведзена работа па іх апісанні і каталагізацыі, атрымалася выявіць 58 надмагільных камянёў: самы старажытны датаваны 1882 годам, самы позні – 1938­м. У савецкі час сюды ж былі часткова перанесены эксгумаваныя астанкі яўрэяў, расстраляных у Бялынічах у снежні 1941 года. Найстаражытнейшая частка могілак знаходзіцца з правага боку адносна ўваходных варот. Яўрэйскія надмагіллі – мацэвы – выраблены з граніту. На большай частцы надмагільных камянёў указана прозвішча нябожчыка на іўрыце, траціна эпітафій прозвішчаў не ўтрымлівае. Ёсць таксама мацэвы без надпісаў. Дэкаратыўных малюнкаў на іх зусім няшмат – гэта традыцыйныя шасціканцовыя зоркі, дрэвы і раслінныя матывы, падсвечнікі на жаночых надмагіллях.

Уніяцкі артэфакт

Адзін з валуноў на мокравіцкіх могілках (на тых, што бліжэй да Сакральнае падарожжа А адправімся мы па маршруце Масцішча (старажытны некропаль) – Сурды (камні з «парасонамі») – Бялынічы
(камень на былых каталіцкіх могілках і яўрэйскія могілкі) – Мокравічы – Эсьмоны (жарон) – Майск (крыжы і жарон) – Заазер’е.
Алешкавічаў), хутчэй за ўсё з’яўляецца матэрыяльным напамінам пра
мінулае грэка­каталіцкай канфесіі, або ўніяцтва на Бялыніччыне. У цэнтры надмагільнага камяня выбіта выява крыжа на Галгофе, зверху ад яе – манаграма ІХ (Ісус Хрыстос), пасярэдзіне – надпіс NІК(А) (пераможца). Вертыкальная і гарызантальныя лініі крыжа маюць перпендыкулярныя разгалінаванні і ўяўляюць сабой варыянт крыжа­краслета. Пад галгофскім крыжам размешчана дата «1809», яшчэ ніжэй – імя ZIENOWJA  (Зяновія). Злева знізу выбіты яшчэ адзін маленькі чатырохканцовы крыжык. Асаблівасць кампазіцыі заключаецца ў аб’яднанні надпісу, зробленага лацінскім шрыфтам, і  шасціканцовага галгофскага крыжа, характэрнага для праваслаўя.  Што да мужчынскіх пахаванняў на мокравіцкіх могілках, то на двух каменных крыжах выбіта імя ИВАНЪ. Адно з такіх надмагілляў –
даволі вялікіх памераў і з выбітым галгофскім крыжам.

Парталы ў іншы свет

Надмагіллі ў выглядзе круглых каменных дыскаў ад сялянскіх жорнаў можна сустрэць на грамадзянскіх могілках у Эсьмонах і Майску. Дасследчыкі адзначаюць як практычны, так і сакральны матывы такой з’явы. Кругі, якія адслужылі свой век, з­за складанасці апрацоўкі каменя было прасцей не аднаўляць, а выкарыстаць па­іншаму. На сімвалічным узроўні жорны­надмагіллі маглі абазначаюць мяжу, а скразная  адтуліна ўяўлялася каналам камунікацыі паміж гэтым і іншым светам . На грамадзянскіх могілках у Эсьмонах знаходзіцца каменны дыск дыяметрам 90 см і таўшчынёй 15 см. Шырыня адтуліны 9 см. Жарон укапаны каля галавы пахаванага з улікам таго, каб адтуліна праглядалася па лініі насыпанага пагорка.
Яшчэ адзін жарон, амаль напалову ўкапаны ў зямлю, знаходзіцца на могілках вёскі Майск. Акрамя яго, там можна ўбачыць некалькі каменных крыжоў розных памераў са знакамі – праваслаўнымі галгофскімі крыжамі – і кірылічнымі надпісамі.


На мяжы міфа і рэчаіснасці

У некропалі ў лесе каля вёскі Заазер’е, дзе знаходзіцца самы вялікі ў нашай мясцовасці каменны крыж. Памеры яго складаюць 1,75 м у вышыню, ад 25 да 35 см у таўшчыню, шырыня перакладзіны – крыху больш за 1 метр. За ім размешчаны яшчэ два крыжы. Крыж з левага боку мае памеры: 75 см вышыня, 65 см – перакладзіна; з правага – 80 см вышыня, 85 см – перакладзіна. Вакол іх шмат валуноў, на многіх з якіх адлюстравана хрысціянская сімволіка – чатырох­ і васьміканцовыя крыжы. Часцей за ўсё агульны матыў узнікнення артэфактаў зводзіцца да містыфікацыі – у першаю чаргу гэта звяана з атаясамленнем месца з язычніцкім капішчам.

Последние новости

Выборы

Предвыборные программы кандидатов будут публиковать газеты «Рэспублiка» и «Звязда»

21 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Новый проект “Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент” стартует на “Марафоне единства” в Могилеве

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

МАЗ выпустил новый электрический мусоровоз

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2025 году

20 ноября 2024
Читать новость
Новости области

«Марафон единства» прибывает в Могилев

20 ноября 2024
Читать новость
Главное

Чего Глава государства ждет от сельскохозяйственной отрасли

20 ноября 2024
Читать новость