Темы

Другі год у пасяўной кампаніі ўдзельнічае малады механізатар ААТ “Бялынічы” Аляксандр ГЕРАСІМОВІЧ

Другі год у пасяўной кампаніі ўдзельнічае малады механізатар ААТ “Бялынічы” Аляксандр ГЕРАСІМОВІЧ.

Цёплае вясновае сонейка… Па шырокім полі, якому, здаецца, няма ні канца ні краю, важна ходзяць чырвонаногія “аграномы”… Гэта жывая карціна радуе маладога механізатара з вёскі Старое Сяло з ранніх гадоў. Таму без роздумаў ён вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай.

– Тут я адчуваю сябе, як кажуць, у сваёй талерцы, – сцвярджае Аляксандр. – Мая работа дае магчымасць убачыць усю прыгажосць роднага краю, паназіраць, як узыходзіць і заходзіць сонца.

У гарачую пасяўную пару яго працоўны дзень пачынаецца ў 7 гадзін раніцы і заканчваецца познім вечарам.

– Зразумела, што да канца працоўнага дня адчуваецца стомленасць, але яна прыемная, – адзначае механізатар. – Вось з’язджаеш з поля, якое засеяў, азірнешся назад, і разумееш, што ў хуткім часе гэтыя тысячы зярняткаў прарастуць. Пройдзе літаральна два-тры месяцы, і зноў прыеду сюды, каб сабраць ураджай іх.

Па словах Аляксандра Герасімовіча, зараз, калі ён не па чутках ведае пра тую працу, якую трэба зрабіць, каб на стале заўсёды быў хлеб, зусім інакш стаў адносіцца да гэтага прадукта.

– Раней не задумваўся над гэтым, – гаворыць малады механізатар. – А цяпер разумею, што гэтыя зярняткі, якія сею, прайшоўшы некалькі этапаў, таксама ператворацца ў чарговы бохан хлеба. І гэта бадзёрыць, стымулюе маю працу. Бо разумею: чым больш пасеем, тым больш хлеба збяром. Таму і хочацца ўнесці як мага большы ўласны ўклад у агульны каравай.

У працы механізатара важныя і адносіны з калектывам. А ў Аляксандра з гэтым праблем няма.

– Працуем зладжана, дапамагаем адзін аднаму, без гэтага ніяк, – адзначае Аляксандр Герасімовіч. – Вопытныя калегі часта падказваюць, даюць карысныя парады.

Стараннасць маладога механізатара пацвярджае і галоўны эканаміст, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Бялынічы” Тамара ЛАРКОВА. Пра гэта сведчыць і прысутнасць яго прозвішча на экране перадавікоў гаспадаркі, які Тамара Леанідаўна абнаўляе кожны дзень.

Зараз у сельгасарганізацыі актыўна ідзе сяўба збожжавых і зернебабовых культур. У момант прыезду журналіста Аляксандр Герасімовіч на трактары АТЛЕС у агрэгаце з сеялкай RABE сеяў ячмень на полі каля вёскі Вялікі Кудзін.

Па словах галоўнага эканаміста, з пачатку пасяўной па стане на раніцу 19 красавіка на рахунку Аляксандра Герасімовіча 551 гектар ранніх яравых збожжавых культур. З іх 34 гектары ён пасеяў за ўчарашні дзень, пры норме – 25 га.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошел гала-концерт «Палитра Белыничского края»

26 апреля 2025
Читать новость
Новости района

На пожаре в Белыничах погибла пенсионерка

26 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

Представители Белыничского района стали участниками конференции, посвященной 80-летию Великой Победы

26 апреля 2025
Читать новость
Культура

В Вишовском доме культуры состоялся отчетный концерт

26 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

В Белыничах прошел районный этап турнира «80 лет Великой Победы»

26 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел семинар по охране труда

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем