Темы

Прыехалі… каб застацца

Калі людзі мэтанакіравана пераязджаюць у вёску, гэта выклікае павышаную цікавасць мясцовых жыхароў: дзе навічкі будуць працаваць, чым займацца ў вольны часА калі яны, напрыклад, не ходзяць на працу, не выпіваюць, дый яшчэ і агарод не садзяць…

Жыхары аграгарадка Ланькаў Максім і Юлія МАРОЗ за пяць гадоў жыцця ў вёсцы паспелі не толькі стаць сваімі, але і разбурыць шматлікія стэрэатыпы пра гараджан.

– Я сама карэнная масквічка, – распавядае Юлія. – Максім – украінец. Да нашага знаёмства жыў пад Кіевам з бацькамі. Яго тата былы вайсковец, так што ў дзяцінстве муж аб’ездзіў увесь былы Савецкі Саюз. Мы стварылі сям’ю, але Максіму цяжка было адаптавацца да імклівага мегаполіса, дый хацелася знайсці спакойнае і ціхае месца жыхарства. Неяк ехала наведаць родных у Маскве праз Беларусь. На мяжы хутка прайшла ўсе працэдуры, і краіна вельмі спадабалася, і прырода, і добразычлівыя людзі! Беларусь пакінула аб сябе такое прыемнае ўражанне, што мы вырашылі тут пасяліцца. Знайшлі ў інтэрнэце аб’яву аб продажы дома ў Ланькаве, прыехалі паглядзець і…засталіся.

– За той час, што тут жывём, не было калі сумаваць, – дадае Максім. – Я прывычны да працы на ўласнай сядзібе, адаптавацца да жыцця ў новай краіне і тым больш у вёсцы мне нескладана. Гэта Юлі было цяжэй, усё ж яна лепш адчувае сябе ў Маскве.

Каб жонка не сумавала, у сям’і Мароз з’явіліся двое сабак, у мінулым годзе поні Ціраспаль і Смайлік, а сёлета дарослы жарабок па мянушцы Лакі. Міні-конікі – гэта хутчэй спраўджаная мара іх маленькай дачушкі Алісы. Як толькі яна навучылася размаўляць, адразу ж папрасіла бацькоў купіць ёй коніка. У дзяўчынкі акрамя любімак на вуліцы ёсць яшчэ цэлая торбачка з цацачнымі поні. З імі яна амаль ніколі не расстаецца.

– Па спецыяльнасці я біёлаг і дрэсіроўшчык сабак, – гаворыць Юля. – У Маскве шмат гадоў наведвала конна-спартыўную школу,таму ведаю, як упраўляцца з коньмі. Поні не патрабуюць вялікіх выдаткаў, догляд за імі нескладаны. Галоўнае, што Алісе яны падабаюцца. Нашага першага поні Толіка (сямейнае прозвішча Ціраспаля) дачушка аб’яздзжае сама.

Максім і Юлія зарабляюць на жыццё праз інтэрнэт. Гэта акалічнасць і стала вырашальнай, калі яны запланавалі жыць у вёсцы. Сямейная пара лічыць, што ў час новых тэхналогій такі варыянт цалкам магчымы.

Юлія любіць спяваць, у вольны час выступае ў калектыве мастацкай самадзейнасці Ланькаўскага СЦКі ВЧ. А на поні сям’я Мароз катае дзяцей. Знаёмыя параілі ім зарэгістраваць сваё захапленне як аграсядзібу.

– Нават не думала, што гэта так проста зрабіць, – усміхаецца маладая жанчына. – Мы прадастаўляем нашым гасцям неабходную экіпіроўку, даём магчымасць пазнаёміцца з жывёлай, пачаставаць яе. Гэта вельмі важна і цікава для малых. У горадзе, напрыклад, выйсці з кватэры на прагулку цэлая падзея. А летам, у спёку, у Маскве ўвогуле няма чым дыхаць. Тут, у вёсцы, свежае паветра круглы год, не баюся выпусціць дачушку на вуліцу, ведаю, што з ёй нічога не здарыцца.

Тое, што ў вёсцы свядома адмаўляюцца ад дапаможнай гаспадаркі, Юлія і Максім успрымаюць нармальна. Зараз для апрацоўкі зямлі існуе столькі рознай тэхнікі, якая не просіць есці, не хварэе… Трымаць хатнюю жывёлу трэба свядома, асэнсавана. Мы, як людзі, павінны быць у адказе за тых, каго прыручылі…

              Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

РОЧС информирует

РОЧС информирует о безопасности при работе с мотокультиватором

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В детском саду №7 прошла акция «Письмо о Беларуси»

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

Африканская чума свиней: угроза и меры предосторожности

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

155 лет назад родился вождь мирового пролетариата Владимир Ильич Ленин

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: жилье будем строить прежде всего под потребности производства

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем