Темы

Спачатку – практыка, а затым і працоўнае месца

У ДЛГУБялыніцкі лясгасправодзіцца сістэмная і мэтанакіраваная работа па замацаванні працоўных кадраў. Асаблівая ўвага надаецца маладым спецыялістам і студэнтам навучальных устаноў, якія прыходзяць у лясгас на вытворчую практыку. Бо менавіта імі, калі яны станоўча зарэкамендуюць сябе, і ўмацоўваецца кадравы патэнцыял арганізацыі.

 Месяц выконваў абавязкі майстра ў цэху па перапрацоўцы драўніны студэнт ІV курса БДТУ Уладзімір КАЗЛОЎ. У нашым лясгасе на практыцы ўпершыню, але вельмі задаволены тым, што патрапіў сюды.

– Сам я родам з аграгарадка Цяцерын, пашанцавала, што паблізу ад дома, – гаворыць Уладзімір. – Увогуле, за гэты месяц навучыўся многаму, паспрабаваў сябе ў працы і не расчараваўся. Дапамог асвойваць спецыяльнасць начальнік цэха Аляксандр ШУПІКАЎ. Прыемна ўразілі і прыязныя адносіны ў працоўным калектыве. Калі будзе магчымасць выбіраць пры размеркаванні пасля заканчэння ўніверсітэта, абавязкова папрашуся ў Бялынічы.

 Для лесніка Бялыніцкага лясніцтва Юліі ГАРБУЗАВАЙ выбар прафесіі быў справай цалкам абдуманай. Яна прыйшла на працу пасля заканчэння Буйніцкага агралесатэхнічнага каледжа.

– Усё жыццё марыла звязаць свой лёс з лясной галіной, – распавядае Юлія. – Прынялі мяне цудоўна, хутка ўлілася ў калектыў. Нядаўна выдзелілі пакой у інтэрнаце, а да гэтага жыла ў бацькоў у Малым Кудзіне. Працоўных абавязкаў у мяне шмат, але я іх добра ведаю. Тут праходзіла практыку, тут і засталася працаваць. І на вучобу не забываюся: у сваім родным каледжы набываю спецыяльнасць майстра лесу.

Па інфармацыі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юліі КУДРАВЕЦ, сёлета штат арганізацыі папоўнілі 5 маладых спецыялістаў. Двое майстраў лесу працуюць у Свяцілавіцкім лясніцтве, па адным – у Дручанскім і Кіраўскім і ляснік – у Бялыніцкім.

– Адзначу, што ўсё наша маладое папаўненне – ураджэнцы Бялыніччыны, – дадала яна. – Усе яны вярнуліся на сваю малую радзіму, тут жа многія праходзілі і вытворчую практыку. За гэты час назапасілі неабходны тэарэтычны багаж ведаў, які зараз паспяхова прымяняюць на працы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Молодёжный проект в Белыничах: труд, спорт и перспективы для будущего

24 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Из Могилёва в Белыничи начался двухдневный крестный ход

24 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Яна Новикова: шахматистка в судмедпрактике

24 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский район стал площадкой для проекта «Маленький регион – большие перспективы»

24 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В кинотеатре в Белыничах проходит премьера кинодилогии о геноциде белорусского народа

24 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский район присоединился к акции «Беларусь синеокая»

24 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем