Темы

Бялынічы поўным ходам рыхтуюцца да галоўнай сёлетняй падзеі — XXVII Дня беларускага пісьменства

Бялынічы поўным ходам рыхтуюцца да галоўнай сёлетняй падзеі — XXVII Дня беларускага

пісьменства. Адразу некалькі падрадных арганізацый пачалі ўжо працаваць над важным

для горада праектам. Падрыхтоўка да гэтага маштабнага свята ўключае цэлы комплекс

мерапрыемстваў па аднаўленні і рамонце адмінстрацыйных будынкаў, шэрагу гандлёвых,

сацыяльных і аб’ектаў жыллёвага фонду.

Адным з цэнтральных аб’ектаў свята стане раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Аб тым, якія змены чакаюць установу, карэспандэнту раёнкі расказала яе дырэктар Таццяна ЦІКУНОВА. Па яе словах, аб’ект будзе інтэрпрэтаваны ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі і стандартамі, якія да гэтага часу ў будынку не вытрымліваліся.

— Галоўны недахоп будынка — адсутнасць у ім сістэмы вентыляцыі, — кажа Таццяна Сяргееўна. — Як вынік, з-за павышанай вільготнасці маляўнічыя палотны пачалі дэфармавацца. І ўвогуле, тэхнічны стан музея пакідаў жадаць лепшага. Напрыклад, столь у выставачных залах мела розны ўзровень. Таксама адсутнічалі гардэроб, каса, санвузел для наведвальнікаў і памяшканні для захавання музейных фондаў.

 Дарэчы, новае дыханне атрымаюць 27 карцін Вітольда Каэтанавіча, што часова знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Спецыялісты навукова-рэстаўрацыйнай майстэрні карпатліва ачышчаюць палотны, замяняюць экспазіцыйныя падрамнікі, умацоўваюць каляровы пласт і выконваюць іншыя работы для надання творам больш эстэтычнага выгляду.

Выкананне рэканструкцыі музея ўключана ў абласную інвестыцыйную праграму. Пасля правядзення рамонтных работ свае дзверы для наведвальнікаў адкрыюць чатыры экспазіцыйныя залы, прысвечаныя старонкам гісторыі Бялыніччыны, перыядычным выставам твораў сучасных мастакоў і, канечне, палотнам Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Таксама ў экспазіцыю музея будзе ўключаны ўнікальны фрагмент насценнага роспісу лесвічнай клеткі Бялыніцкага манастыра кармелітаў. У цяперашні час фрэска “Узыходжанне на Галгофу” знаходзіцца на рэстаўрацыі ў мсціслаўскага майстра Юрыя МАЛІНОЎСКАГА.

А сэнсавым цэнтрам музейнай экспазіцыі стане ікона Бялыніцкай Божай Маці. Гэты абраз з’яўляецца не толькі духоўным, але і свецкім сімвалам, які адлюстраваны на гербах Бялынічаў і Магілёўскай вобласці.

Яшчэ адна навацыя, якая чакае раённы музей, — з’яўленне ў ім гістарычнай экспазіцыі. Па словах Марыны ТАРАСАВАЙ, вядучага навуковага супрацоўніка абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава, які выступае распрацоўшчыкам праекта залы гісторыі, у яго экспазіцыі будуць прадстаўлены археалагічныя калекцыі бялыніцкай зямлі і створаныя на падставе гістарычных даследаванняў, што вяліся краязнаўцамі цягам дзесяцігоддзяў, мастацкія вобразы найбольш знакавых падзей Прыдруцкага краю.

Акрамя таго, наведвальнікі раённага музея змогуць пабачыць выставы палотнаў, якія будуць перададзены на часовае экспаніраванне з  абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава.

Тут знойдуць месца візуальныя інтэрактыўныя матэрыялы і высокатэхналагічныя сістэмы: лазерныя панэлі, інфакіёскі і інш. Добраўпарадкуецца і прылеглая да музея тэрыторыя. Прадугледжана стварэнне безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.

Да слова, раённы музей і іншыя аб’екты гарадской інфраструктуры, якія падлягаюць пэўным зменам, становяцца прадметам ажыўленага абмеркавання бялынічан. Некаторыя жыхары раёна ўсведамляюць неабходнасць перамен райцэнтра і церпяліва чакаюць вынікаў. Аднак знаходзяцца і тыя, хто шчыра здзіўляецца: навошта рабіць нешта новае, калі і так, як было раней, добра? Вельмі хочацца, каб усе ўсведамлялі: перафарматаванне горада да свята робіцца менавіта для нас саміх. Ні новы асфальт, ні веладарожкі, ні пабудаваныя і адрамантаваныя аб’екты інфраструктуры, ні архітэктурныя кампазіцыі ніхто не перавязе ў іншы горад. Усё гэта застанецца нам і нашым нашчадкам на доўгія будучыя гады.

Таму трэба ісці наперад, рабіць новае і ўдасканальваць тое, што ўжо створана. І тады яскравыя непаўторныя ўражанні назаўсёды застануцца ў нашай і памяці ўсіх тых, хто раздзеліць з намі радасць гэтага значнага свята для культурнага жыцця не толькі раёна, але і ўсёй краіны.

КАМЕНТАРЫЙ

дырэктар КУДПУпраўленне капітальным будаўніцтвам Бялыніцкага раёна”, якое выступіла заказчыкам рэканструкцыі дадзенага абекта, Андрэй ЕРАШЭНКа:

— Першай стадыяй праектавання любога існуючага аб’екта з’яўляецца яго дэталёвае даследаванне. Спецыялізаваныя прадпрыемствы вызначаюць апорныя здольнасці загароджваючых канструкцый, сцен, перакрыццяў, столі і фундамента будынка. Пасля ацэнкі тэхнічнага стану канкрэтнага аб’екта праектныя арганізацыі атрымліваюць кірункі для далейшай дзейнасці на ім. Што тычыцца непасрэдна раённага музея, то дэталёвая яго дыягностыка паказала: існуючых апорных магчымасцей аказалася недастаткова для правядзення работ, прадугледжаных зацверджаным праектам. Такім чынам, было прынята рашэнне аб зносе будынка да яго фундамента.  Увогуле, будаўнічая канцэпцыя музея ў большасці сваёй застанецца папярэдняй. Існуючы фундамент будзе ўзмоцнены, а для дадатковых памяшканняў, згодна з праектам, — узведзены новы.

                 Вольга НАБОКАВА.

                 Фота прадастаўлена райвыканкамам.

Последние новости

Новости района

ОАО «Новая Друть» торжественно отпраздновало 20-летие со дня образования общества

22 ноября 2024
Читать новость
Культура

В Белыничах состоялась l научная конференция «Захаваная спадчына»

22 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Мининформ опубликовало список запрещенных к распространению печатных изданий в Беларуси

22 ноября 2024
Читать новость
РОЧС информирует

В Белыничском районе на пожаре погибла пенсионерка

22 ноября 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Белыничском районе произошло ДТП

22 ноября 2024
Читать новость
Новости района

Белыничский район отмечает День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21 ноября 2024
Читать новость