Темы

Бачуць ратавальнікаў героямі

Юныя таленты Бялыніччыны прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе, арганізаваным МНС, “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, які прайшоў у Магілёве.

Раён прадстаўлялі Мікіта ЗАЙЦАЎ (Вішоўская СШ) у намінацыі “Казка” і Руслан ВАСКОЎСКІ (Машчаніцкая СШ) у намінацыі “Выраб”. У раённым этапе конкурсу хлопчыкі заваявалі першае месца кожны ў сваёй намінацыі. У абласным спаборніцтве кожны з іх быў адзначаны Дыпломам за прыз глядацкіх сімпатый па выніках інтэрнэт-галасавання. Каштоўныя падарункі вельмі парадавалі хлопчыкаў, дадому тыя вярталіся з партатыўнай музычнай калонкай і надзіманым матрацам.

– Хочацца выразіць глыбокую падзяку дырэктарам школ і настаўнікам, якія выхоўваюць у маладым пакаленні павагу да нялёгкай працы ратавальнікаў, распавядаюць аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, чым берагуць жыццё дзетак, – падкрэсліла інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ.

Алена БЫКАВА.

Фота Кацярыны Любівай.

Последние новости

Год благоустройства

В г. Белыничи продолжаются по улучшению дорожной инфраструктуры

14 апреля 2025
Читать новость
РОЧС информирует

МЧС дало рекомендации белорусам на случай паводков

14 апреля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Екатерина Музыченко: «Главный идеолог организации – руководитель»

14 апреля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Развитие науки – еще один шаг к самодостаточности Беларуси

14 апреля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе прошел республиканский субботник

12 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел фестиваль ретро-песни «Золотая мелодия»

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем