Парушэнні, якія трэба ліквідаваць
Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг МЦ “Ветразь”, дырэктарам якога з’яўляецца Іна ВІННІКАВА.
У ходзе яго правядзення выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
– не ўсе электрычныя свяцільнікі абсталяваны ахоўнымі плафонамі;
– службовыя памяшканні выкарыстоўваюцца пад спальныя.
Дырэктару ўстановы выданы рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІНіП РАНС.