Темы

У актавай зале аддзела па адукацыі прайшоў семінар для тых, хто ажыццяўляе догляд за інвалідамі І групы і састарэлымі грамадзянамі

У мэтах забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці непрацаздольных грамадзян у актавай зале аддзела па адукацыі прайшоў семінар для тых, хто ажыццяўляе догляд за інвалідамі І групы і састарэлымі грамадзянамі.

Перад прысутнымі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ТАРАН, дзяржінспектар “Энерганагляду” РУП “Магілёўэнерга” Мікалай ЛЕСНІК, в. а. майстра па абслугоўванні і рамонце ўнутрыдамавога газавага абсталявання раёна газазабеспячэння Мікалай ТАРАНКОЎ, начальнікі аддзела пенсій і дапамог упраўлення па ПЗ і СА райвыканкама Ганна ЛАПО, аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей НІЗАЎЦОЎ, інспектар ІНіП РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК.

Аб правілах карыстання электраабсталяваннем, бяспецы электраўстановак распавёў Мікалай Леснік. Ён звярнуў увагу прысутных на своечасовым адсочванні стану электраправодкі.

– Часам людзі поўнасцю мяняюць яе ўнутры дома, а пра самы напружаны ўчастак – уводны кабель – забываюць, – адзначыў ён. – Нагадаю, што гэты кабель знаходзіцца на балансе ў гаспадароў домаўладанняў. Праўда, для яго замены трэба выклікаць спецыяліста раёна энергасетак.

Расказаў Мікалай Мікалаевіч і пра правільную эксплуатацыю пераносных электрапрымальнікаў, спыніўся на звычцы пакідаць электрапрыборы ва ўключаным стане без нагляду на ноч:

– Ведайце самі і ўвесь час тлумачце састарэлым, што ні ў якім разе не трэба пакідаць тэлевізар уключаным у разетку, нават калі ён выключаны з пульта. Катэгарычна забараняецца зараджаць ноччу і мабільныя тэлефоны. Нават у нашым раёне былі зафіксаваны выпадкі, калі яны выбухалі, плавіліся батарэі і г. д.

Тэму працягнуў Дзмітрый Шаўчонак, які падкрэсліў, што пакіданне электрапрыбораў без нагляду – адна з частых прычын пажараў. Прывёў некалькі прыкладаў таго, як з-за невялікага электрапрыбора людзі пазбаўляюцца маёмасці, а часам і жыцця.

Асаблівую ўвагу сацыяльных работнікаў Дзмітрый Шаўчонак звярнуў на ўстаноўку АПА ў памяшканнях, дзе спяць інваліды і пажылыя. Распавёў пра два сёлетнія пажары, падчас аднаго з якіх гаспадыня дома пачула ноччу сігнал апавяшчальніка, змагла своечасова пакінуць дом і тым самым выратаваць сабе жыццё. І другі прыклад. Пенсіянерка катэгарычна адмаўлялася ўстанаўліваць АПА і згарэла на пажары.

– Трэба разумець, што апавяшчальнік дае гарантыю, што ў выпадку пажару вы паспееце самастойна пакінуць дом і выратаваць свайго падапечнага, – падкрэсліў інспектар РАНС.

Пры гэтым ён адзначыў, што важна ўтрымліваць АПА ў спраўным стане. Гэта значыць, правяраць яго працаздольнасць як мінімум раз кожны трэці месяц.

Правілы эксплуатацыі газавага абсталявання данёс да прысутных Мікалай Таранкоў. Галоўнае, што адзначыў спецыяліст раёна газазабеспячэння, – пры з’яўленні паху газу самастойна ніякіх мер не прымаць. Трэба адразу ж тэлефанаваць у газавую службу.

Нагадаў Мікалай Міхайлавіч і пра тэрміны эксплуатацыі газавых пліт:

– Пасля дваццацігадовай службы неабходна купіць новую або зрабіць дыягностыку старой. Тэрмін эксплуатацыі пасля яе правядзення можна падоўжыць толькі на год. Таму кожны вырашае для сябе сам, што яму выгадна: купіць новую пліту або штогод праводзіць дыягностыку старай. Кошт такой паслугі, дарэчы, больш за 30 рублёў.

Сяргей Нізаўцоў у сваім выступленні спыніўся на відах злачынстваў, ахвярамі якіх становяцца пажылыя грамадзяне.

– Часцей за ўсё ў адносінах да гэтай катэгорыі людзей рэгіструюцца крадзяжы, – адзначыў ён. – Але з’яўляюцца і новыя віды. Напрыклад, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, калі махляры здымаюць грашовыя сродкі з банкаўскіх карт.

У сувязі з гэтым прадстаўнік РАУС папрасіў прысутных надаваць асаблівую ўвагу прафілактыцы: тлумачыць пажылым, што ў выпадку ўзнікнення любых падазрэнняў трэба неадкладна паведамляць у міліцыю, бо бяду лепш папярэдзіць.

– Вы, як людзі, якія ажыццяўляюць догляд інвалідаў, нясеце персанальную адказнасць за іх жыццё і бяспеку, – падвяла вынікі семінара  начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран. – Таму ўсё, што сёння пачулі, павінна быць укаранёна ў вашу паўсядзённую дзейнасць, прымяняцца і выконвацца. У адваротным выпадку, за нядбайнае стаўленне да сваёй справы можаце быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Ганна Лапо нагадала, што перыяд, у якім чалавек ажыццяўляе догляд за інвалідам або састарэлым, ідзе не ў страхавы стаж, а толькі ў агульны.

– Калі ў чалавека з надыходам пенсійнага ўзросту з гэтай прычыны не хапае страхавога стажу, ён не будзе мець права на прызначэнне яму працоўнай пенсіі.

Усе жадаючыя маглі задаць пытанні выступаючым. А тым, каму па нейкіх пытанням трэба пракансультавацца з канкрэтным спецыялістам, патлумачылі, што яны могуць гэта зрабіць у любы час, згодна з працоўным графікам.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничский район отмечает День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21 ноября 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 ноября 2024
Читать новость
Выборы

Предвыборные программы кандидатов будут публиковать газеты «Рэспублiка» и «Звязда»

21 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Новый проект “Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент” стартует на “Марафоне единства” в Могилеве

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

МАЗ выпустил новый электрический мусоровоз

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2025 году

20 ноября 2024
Читать новость