Темы

У цэху па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і раёне газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні супрацоўнікаў РАНС

У рамках “Адзінага дня бяспекі” ў цэху па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і раёне газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні супрацоўнікаў РАНС.

Па легендзе, у цэху “Бабулінай крынкі” адбылося ўзгаранне ёмістасці з мазутам. Яна ўмяшчае ў сябе каля 35 тон гаручага рэчыва і знаходзіцца з суседняй ёмістасцю, дзе ўтрымліваецца яшчэ каля 14 тон. Існуе небяспека распаўсюджвання пажару і на яе. Ні работнікі прадпрыемства, ні ратавальнікі не ведалі, якая дакладна надзвычайная сітуацыя чакае іх падчас вучэнняў.

– Важна, каб байцы РАНС не механічна адпрацоўвалі адны і тыя ж вучэбныя задачы, а хутка рэагавалі на самыя складаныя і незвычайныя выпадкі, якія могуць здарыцца на прадпрыемствах раёна, бо пры рэальным пажары лік часу ліквідацыі ўзгарання ідзе на секунды, – адзначыў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.

Работнікі цэху па вытворчасці сыроў адрэагавалі на ўзнікненне ўмоўнай надзвычайнай сітуацыі хутка і правільна: выклікалі супрацоўнікаў РАНС і накіравалі іх непасрэдна на месца пажару. Ужо праз лічаныя хвіліны ратавальнікі залівалі плошчу меркаванага разліву мазуту пенай.

– Небяспека сітуацыі, якая адпрацоўваецца на вучэннях, у тым, што мазуту немагчыма патушыць вадой, – падкрэсліў старшы інжынер групы арганізацыі функцыявання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Ілья ЦІКУНОЎ. – У сітуацыі рэальнага пажару ўсю плошчу гарэння трэба было б заліць спецыяльнай пенай, каб ізаляваць мазуту ад кіслароду.

З пастаўленай задачай супрацоўнікі РАНС справіліся, спрацавалі дакладна і хутка. Напрыканцы Віталь Воранаў падвёў вынік вучэбнага мерапрыемства, звярнуў увагу на некаторыя моманты практычнага прымянення метадаў, спосабаў і сродкаў тушэння пажараў у залежнасці ад характарыстыкі іх участкаў і ўмоў. Таксама ён нагадаў аб правілах тэхнікі бяспекі самім ратавальнікам.

Нечаканай была і легенда падчас вучэнняў на тэрыторыі раёна газазабеспячэння. Тут было вырашана, што ўмоўна гарыць газавая запраўка, якой карыстаюцца работнікі арганізацыі. На ёй узнікла факельнае ўзгаранне.

– Такога роду ўзгаранне асабліва небяспечнае тады, калі б яно ўзнікла, напрыклад, у падвале жылога шматкватэрнага дома, – падкрэсліў перад разгортваннем вучэнняў Віталь Воранаў. – Мог бы адбыцца выбух, што прывяло б да непапраўных наступстваў.

Работнікі арганізацыі таксама хутка і аператыўна адрэагавалі на ўзнікненне вучэбнай НС, выклікалі ратавальнікаў. Тыя правялі эвакуацыю работнікаў з адміністрацыйнага будынка раёна газазабеспячэння, ахаладзілі тэхніку і памежныя памяшканні.

Калі з гэтай задачай справіліся, паступіла новае заданне: неабходна накласці бандаж на цыстэрну, каб ліквідаваць працечку ў ёй. Гэта задача таксама была паспяхова выканана.

Для падвядзення вынікаў тактыка-спецыяльных вучэнняў падключылі супрацоўнікаў раёна газазабеспячэння. Тыя спрацавалі пісьменна, добра ўзаемадзейнічала пажарадобраахвотнае звяно і электрыкі, энергетыкі, на плячах якіх ляжыць адказнасць за рэагаванне і правільную паслядоўнасць дзеянняў падчас надзвычайнай сітуацыі.

Нагадаем, што “Адзіны дзень бяспекі” праходзіў у нашай краіне па першага сакавіка. У рамках яго тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі таксама ў ДІСІ, дапаможнай школе-інтэрнаце, ЦРБ, РЦК і ФАКу “Друць”. Як адзначыў Ілья Цікуноў, работнікі ўказаных арганізацый прадэманстравалі розны ўзровень падрыхтаванасці да рэагавання на НС. Некаторыя разгубіліся, што пацягнула за сабой страту каштоўнага часу. Таксама не на ўсіх аб’ектах правільна спрацавала і добраахвотная пажарная дружына, якая павінна прымаць меры па ліквідацыі пажару першаснымі сродкамі пажаратушэння да прыбыцця пажарных падраздзяленняў.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Праздника березового сока прошел в Техтине

27 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел гала-концерт «Палитра Белыничского края»

26 апреля 2025
Читать новость
Новости района

На пожаре в Белыничах погибла пенсионерка

26 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

Представители Белыничского района стали участниками конференции, посвященной 80-летию Великой Победы

26 апреля 2025
Читать новость
Культура

В Вишовском доме культуры состоялся отчетный концерт

26 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

В Белыничах прошел районный этап турнира «80 лет Великой Победы»

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем