Не прымаюцца дастатковыя меры
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантрольных мерапрыемстваў па выкананні ў сістэме спажывецкай кааперацыі вобласці даручэнняў Прэзідэнта, якія тычацца развіцця арганізацый гэтай сферы, а таксама якасці абслугоўвання насельніцтва.
Калегіяй адзначана, што меры па павышэнні эфектыўнасці раённых спажывецкіх таварыстваў, якія прымаюцца органамі кіравання, недастатковыя. У сувязі з актыўным развіццём у рэгіёнах буйных гандлёвых сетак удзельная вага спажыўкааперацыі ў рознічным тавараабароце гандлю штогод зніжаецца.
Якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва не заўсёды адпавядае патрабаванням. Камітэтам і іншымі кантралюючымі органамі выяўляюцца парушэнні гандлёвага заканадаўства. На харчовых вытворчасцях асобных раённых спажывецкіх таварыстваў не забяспечваецца належная тэхналагічная дысцыпліна, дапускаюцца сістэмныя парушэнні патрабаванняў Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.
Калегія Камітэта звярнула ўвагу Магілёўскага аблспажыўсаюза на неабходнасць удасканалення нарыхтоўчай дзейнасці, гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, павышэння канкурэнтаздольнасці рэалізуемай у гандлёвых аб’ектах спажыўкааперацыі прадукцыі па цэнавым фактары, у тым ліку і шляхам аптымізацыі выдаткаў, удасканалення схем перамяшчэння тавараў і сістэмы кіравання.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.