Парадак не наведзены
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння Прэзідэнта аб навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый, паляпшэнні іх санітарнага стану.
Маніторынг паказаў, што нягледзячы на правядзенне ў рэгіёне месячнікаў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, замацаванне за арганізацыямі тэрыторый, парадак на землях агульнага карыстання ў некаторых населеных пунктах не наведзены.
Кантралёрамі выяўлены зямельныя ўчасткі, на якіх меліся небяспечныя аб’екты нерухомасці, а таксама незадзейнічаныя ў сельскагаспадарчай вытворчасці землі.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.