Выявілі парушэнні
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый.
Устаноўлена, што, нягледзячы на зніжэнне ў мінулым годзе пратэрмінаванай запазычанасці замежных контрагентаў перад айчыннымі прадпрыемствамі на чвэрць, яе памер на 1 студзеня 2019 года застаўся значным і склаў каля 50 млн рублёў. Пры гэтым звыш 60 % такой запазычанасці дапусцілі замежныя партнёры арганізацый г. Бабруйска.
Камітэтам у мінулым годзе ў ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у 32 арганізацыях вобласці выяўлена несвоечасовае атрыманне ад замежных партнёраў тавараў па імпартных кантрактах, а таксама грашовыя сродкі за экспартаваную прадукцыю, выкананыя работы, аказаныя паслугі на агульную суму 0,2 млн долараў ЗША, 2,6 млн еўра і 280,2 млн расійскіх рублёў.
Па выніках кантролю арганізацыі і 34 іх службовыя асобы аштрафаваны Камітэтам на 418,0 тыс. рублёў. Кіраўнікам прадпрыемстваў прапанавана прыняць меры па спагнанні з нядобрасумленных контрагентаў накладзеных Камітэтам штрафаў, а таксама прадугледжаных кантрактамі няўстоек, недапушчэнні выяўленых парушэнняў у далейшым.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.