Темы

Заклалі алею

Алею з ліп заклалі ў гонар 100-годдзя заснавання дзяржкантролю Беларусі ў парку Падміколле. Работнікі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з УДФР, ветэранамі органаў дзяржкантролю высадзілі 40 маладых ліпак.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег САДОЎСКІ адзначыў, што закладка алеі – гэта перш за ўсё павага да ветэранаў службы, тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння дзяржкантролю.

Высаджваючы дрэвы ў гэтым маладым парку, мы разам робім наш горад прыгажэй і чысцей. Будзе добра, калі кожны ўнясе свой уклад у агульную справу на ўчастку, каля дома, свайго пад’езда. Гэтыя дрэвы – для нашых будучых пакаленняў. За чыстыя і зялёныя гарады і пасёлкі яны нам скажуць толькі дзякуй.

Акрамя таго, у гэты дзень кантралёры агульнымі намаганнямі добраўпарадкоўвалі тэрыторыю абласнога Камітэта: прыбіралі зялёную зону, палолі газоны, высаджвалі кветкі, абразалі дрэвы і хмызнякі.

Вячаслаў КАМІСАРАЎ,

начальнік службы

арганізацыйнай работы

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Последние новости

РОЧС информирует

РОЧС информирует о безопасности при работе с мотокультиватором

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В детском саду №7 прошла акция «Письмо о Беларуси»

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе

23 апреля 2025
Читать новость
Общество

Африканская чума свиней: угроза и меры предосторожности

23 апреля 2025
Читать новость
Новости района

155 лет назад родился вождь мирового пролетариата Владимир Ильич Ленин

22 апреля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: жилье будем строить прежде всего под потребности производства

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем