Темы

Пачатак вялікага шляху перамог

У рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў міжнароднага інтэрнэт-конкурсу сярод навучэнцаў I-IV класаў “Святло маёй душы”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі і Году валанцёра ў Расіі. У ліку пераможцаў – чатыры вучні СШ № 2.

На званне лепшых прэтэндавалі 2935 чалавек, а да фіналу дайшлі 259. Усяго ў конкурсе было заяўлена 10 намінацый.

Творчыя работы выяўленчага мастацтва Яраслава НЕВЯДОМСКАГА (1В клас) у намінацыі “Мая малая радзіма” і Аўроры ГАНЧАРОВАЙ (1Б клас) у намінацыі “У дабра няма выхадных” сталі лаўрэатамі III ступені.  

Уладальнікамі ўзнагарод сталі і літаратурныя працы ў намінацыі “Мая малая радзіма”. Верш “Родны край” Мікалая БАРОДЗЬКІ (2Б клас) адзначаны дыпломам II ступені, а твор “Мая радзіма” Кацярыны АТРАСЕВІЧ (2Б клас) – дыпломам III ступені.

Узнагароджанне праходзіла на чацвёрты дзень выставы. Ён быў асабліва цікавы для дзяцей, бо акцэнтаваўся на прэзентацыі дзіцячай літаратуры. Праходзілі тэатралізаваныя пастаноўкі па кнігах розных аўтараў, інтэрактыўныя чытанні, літаратурныя квэсты, майстар-класы.

Акрамя таго, творы ўсіх лаўрэатаў апублікаваны ў кнізе “Святло маёй душы”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы расійскага адукацыйнага сайта “Знанио”.

                     Святлана ФІЛІПЧАНКА,

                     намеснік дырэктара СШ № 2.

Родны край

Хоць маленькі я яшчэ,

Край свой добра ведаю,

Рэчка Друць у нас цячэ

На Радзіме дзедавай.

Птушкі весела шчабечуць,

Травы ціха шалясцяць.

Сонейка ласкава свеціць,

Зоркі ўначы гараць.

Расце бульба ў агародзе,

Жыта спее на палях.

Усё прыгожа ў прыродзе,

Многа ягад у лясах.

Я алоўкамі малюю

Мілы сэрцу мне куток.

Паважаю і шаную

Свой любімы гарадок.

Мікалай Бародзька.

 

Малая родина

Малая родина!

Это мой город.

Здесь родилась я,

Он мне так дорог.

Мама и папа,

Сестричка моя

Город наш любят

Так же, как я.

Малая родина –

Это семья.

Малая родина –

Радость моя.

Малая родина –

Школа моя.

Малая родина –

Это друзья.

Малая родина –

Город родной.

Малая родина –

Любуюсь тобой.

Малая родина –

Родная земля.

Малая родина –

Гордость моя!

Екатерина Атросевич.

Последние новости

Новости Беларуси

БелАЭС установила сразу два достижения в Книге рекордов Беларуси

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

Мебель и техника. Что белорусы покупают в кредит «На родныя тавары»

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

Какие социальные платформы самые популярные среди белорусских интернет-пользователей 

3 декабря 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко внес изменение в Указ о реагировании должностных лиц на критику в госСМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Новости района

Две победы за неделю проживающих белыничского пансионата «Пралеска»

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

Белыничанин не сообщил в милицию о сдаче квартиры иностранцу и был привлечён к ответственности

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем