Темы

Новыя таленты Бялыніччыны

Падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Міжнароднаму жаночаму дню – 8 Сакавіка, былі падведзены вынікі V творчага праектаТаленты сярод вас”.

Конкурс, які прайшоў у першую суботу вясны, выявіў новых здольных да творчасці работнікаў трынаццаці арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў нашага раёна – БУКП “Жылкамгас”, ПМК-241, ЦРБ, участка паштовай сувязі, СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, Вішоўскай і Машчаніцкай сярэдніх, Іскраўскай базавай школ, Эсьмонскага і Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ, дапаможнай школы-інтэрната, МЦ “Ветразь” і РЦК.

На першым этапе – праслухоўванні – былі прадстаўлены дваццаць творчых, музычных і харэаграфічных нумароў у чатырох намінацыях: “Салісты”, “Вакальныя ансамблі”, “Танцавальныя калектывы” і “Дэкламатары”.

Для членаў журы на чале з дырэктарам ДШМ Таццянай ГАРНАСТАЙ вызначыцца з пераможцамі было няпроста. Кожны нумар быў асаблівым і меў свае перавагі перад іншымі.

– Радуе тое, што такі праект дае магчымасць раскрыць таленты людзей, прафесіі якіх зусім не звязаны з творчасцю, – адзначыла старшыня журы. – Некаторыя ўдзельнікі не маглі пераадолець сваё хваляванне, але гэта ж відавочна – не кожны дзень яны выступаюць на сцэне. Таму ў цэлым – усе малайцы!

У выніку Гран-пры ўдастоіўся Віталь ХІТРЫКАЎ (ПМК-241), які выступаў у намінацыі “Дэкламатары”. У гэтай жа намінацыі трэцяе месца прысуджана Марыі РАКУЗАВАЙ (ПМК-241).

Сярод салістаў лепшай стала Юлія МУРАЎЁВА (участак паштовай сувязі), другое месца падзялілі Святлана ШЫК (Эсьмонскі ВПК ДС СШ) і Юрый ДЗЕРАВЯШКІН (МЦ “Ветразь”), трэцяе – Ірына САЛЯНЮК (МЦ “Ветразь”) і Галіна ШЧУРАКОВА (дапаможная школа-інтэрнат).

Ансамбль “Сударушка” (Вішоўская СШ) у намінацыі “Вакальныя ансамблі” атрымаў трэцяе месца, а сярод танцавальных калектываў другое месца заняў харэаграфічны калектыў “Машчаніцкія ўзоры” (Машчаніцкая СШ).

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ павіншаваў пераможцаў і ўручыў ім заслужаныя ўзнагароды – дыпломы і грашовыя прэміі.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Ольга Пристромская встретилась с работающей молодежью района

17 апреля 2025
Читать новость
Новости района

С 1 июля в Беларуси пенсии будут зачислять только на базовые счета

17 апреля 2025
Читать новость
Новости района

Расписание освящения пасхальной трапезы в Белыничском районе

16 апреля 2025
Читать новость
Новости района

В школах Белыничского района проходят тематические мероприятия на тему «Беларусь и Россия

16 апреля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Инвестиции и партнерство: Как Беларусь укрепляет связи с Южной Азией

16 апреля 2025
Читать новость
РОВД информирует

ГГиМ напоминает: сообщить о сдаче квартиры иностранцу необходимо вовремя

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем