МАЎКЛІВЫЯ СВЕДКІ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ
Дзіўна складаюцца лёсы чалавечыя. Аказваецца, праз доўгія дзесяцігоддзі расставання, нават праз шмат гадоў пасля смерці роднага чалавека, можна атрымаць ад яго вестку. І нават убачыць дарагі, састарэлы – амаль незнаёмы, твар. Няхай сабе і толькі на фатаграфіі. Твар свайго бацькі…
Так склалася, што бацьку свайго, Захара Рыгоравіча БУЧМАНАВА, маленькі Пеця запомніць проста не мог. Была ў хлопчыка яшчэ старэйшая сястра – тая хоць нешта пра бацьку магла прыгадаць.
Бучманаў-малодшы (сёння ён – шаноўны пільшычанін Пётр Захаравіч) нарадзіўся ў 1948-м. Літаральна праз гады два-тры яго бацькі, якія пазнаёміліся і пажаніліся падчас Вялікай Айчыннай вайны, развяліся. Бацька з’ехаў з Пільшычаў назаўжды. А ў сямейным фотаальбоме засталася яго адзіная маленькая фотакартка – з ваеннага білета.
Ужо праз гады дзеці адрэстаўравалі здымак, сучасныя тэхналогіі дазволілі даць яму новае – поўнакаляровае жыццё. З фотакарткі глядзіць статны мужчына ў салдацкай гімнасцёрцы з медалём на грудзі. Пётр Захаравіч са слоў старэйшых сваякоў ведае, што бацьку тут крыху менш за сорак гадоў. Родам ён з Хоцімшчыны. Ваюючы, пры адступленні часцей Савецкай арміі, трапіў у акружэнне і падаўся партызаніць у лясах Бялыніччыны. Жыхары вёскі Пільшычы , у тым ліку і маці Пятра Захаравіча, партызанамдапамагалі . Так маладыя людзі і пазнаёміліся, пажаніліся. Падчас акупацыі сыходзілі разам ва ўсакінскія лясы на Клічаўшчыну. А ў мірны час нешта ў іх не склалася. Па расказах, Захар Бучманаў нейкі час.
Слу жыў у Магілёве, ахоўваў нямецкіх ваеннапалонных, якія адбу доўвалі разбураны бамбёжкамі горад. А потым падаўся ва Украіну, працаваў у шахтах Данбаса, у Арцёмаўску. Больш сыну пра лёс бацькі нічога невядома.
Працяг матэрыялу чытайце ў раённай газеце ад 11 лютага 2023 года