Темы

Выбраць лідара – задача адказная

2019-2020 гады адметныя для прафсаюзаў усіх узроўняў тым, што ў гэты перыяд праходзіць справаздачнавыбарная кампанія. Аб тым, як прафсаюзы нашага раёна рыхтуюцца да гэтай важнай і адказнай падзеі расказала старшыня РА прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана Уладзіміраўна ПАТАПЧЫК.

– Па-першае, нагадаю аб важнасці для кожнага члена прафсаюза прыняць удзел у выбарах старшыні пярвічкі, бо менавіта да яго людзі будуць звяртацца з рознымі пытаннямі. Таму кандыдат на гэту пасаду павінен валодаць не толькі вызначаным багажом ведаў, але і быць камунікабельным, карыстацца даверам у сваім калектыве.

– Нядаўна адбыўся Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў. Аб якіх самых значных падзеях і дасягненнях прафсаюзных арганізацый раёна вы можаце расказаць?

– Адзначу, што роля прафсаюзаў у грамадскім жыцці толькі павялічваецца. Напрыклад, старшыні прафсаюзных пярвічак прымаюць удзел ва ўнясенні паправак і дапаўненняў у калектыўныя дагаворы арганізацый, якія спрыяюць павышэнню матэрыяльнага дабрабыту працаўнікоў. На пастаяннай аснове праводзяцца прававыя прыёмы з інспектарамі па ахове працы падчас якіх можна бясплатна атрымаць кансультацыю па спрэчнай сітуацыі, растлумачэнне норм заканадаўства. Прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў і галіновых пастаянна праводзяць маніторынгі па ахове працы, арганізацыі яе бяспечных умоў, забяспечанасці гарачым харчаваннем, рабочым адзеннем і інш. Напрыклад, у сезон вясенне-палявых работ і жніво выязджаем у сельгасарганізацыі, каб і тэарэтычна, і практычна дапамагчы вырашыць розныя бягучыя пытанні. Разам з грамадскімі арганізацыямі РА “БТЧК”, “Беларускі фонд міру” некалькі сезонаў запар набываем для механізатараў і камбайнераў медыцынскія аптэчкі. Таксама традыцыяй стала правядзенне працоўных спаборніцтваў сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў і вадзіцеляў, занятых на жніве. Яшчэ адной добрай традыцыяй стала правядзенне прафсаюзных спартакіяд. Апошняя з іх прайшла на базе ФАКу “Друць” напярэдадні Міжнароднага жаночага дня – 8 Сакавіка. Удзел у спаборніцтвах прынялі члены пярвічак прафсаюза дзяржаўных органаў і іншых устаноў.

– Летам мінулага года на Пленуме ФПБ была прынята Канцэпцыя кадравай палітыкі, у тым ліку вызначаны крытэрыі падбору кадраў, парадак вылучэння кандыдатур на кіруючыя пасады ўсіх узроўняў. Як вы маглі б апісаць старшыню пярвічнай прафсаюзнай агранізацыі?

– Згодна Інструкцыі па правядзенні справаздач і выбараў прафсаюзных органаў, іх кіраўнікоў, зацверджанай Пастановай Прэзідыума Савета ФПБ               № 333 ад 10.12.2018 г., да прафсаюзных лідараў прад’яўляецца шэраг патрабаванняў. Лідар прафсаюзнай пярвічкі – гэта неабыякавы чалавек, якога хвалюе не толькі лёс сваёй справы, але і жыццё ўсяго калектыву. Работа іх накіравана на людзей, яны павінны бачыць і разумець, што хвалюе членаў прафсаюза, мець сілу духу, каб абараніць іх інтарэсы.

Калі ў працоўным калектыве выяўляецца праблема, то першым аб ёй павінен ведаць прафсаюзны лідар. І шукаць шляхі вырашэння канфлікту.

Па-другое, самі прафсаюзныя лідары павінны праяўляць ініцыятыву, якая дапаможа знізіць у іх калектывах колькасць спрэчных сітуацый, спрыяць таму, каб умовы працы людзей паляпшаліся.

Назаву некалькі прозвішчаў найбольш актыўных старшынь прафсаюзных пярвічак, якім магу данесці любую ініцыятыву. Гэта Наталля КОЗЫРАВА (ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”), Марта ШАРАПАВА (РЦСАН), Максім СТУКАЛАЎ (БУКП “Жылкамгас”) , Тамара ЛАРКОВА (ААТ “Бялынічы”), Наталля КАРПЕЧЫНА (ААТ “Аграсэрвіс”), Валянціна КАМШАКОВА (ПМК-241).

– Распавядзіце пра работу, якую прафсаюзы праводзяць з моладдзю, у прыватнасці з маладымі спецыялістамі.

– Моладзь, якая прыбывае ў наш раён на першае рабочае месца, актыўна далучаецца і да грамадскага, і да прафсаюзнага жыцця. Пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, створаны маладзёжны Савет з ліку актыўных членаў прафсаюза і “БРСМ”. Члены маладзёжнага Савета прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскім фотаконкурсе ФПБ “Радзіма”, прысвечанага Году малой радзімы, конкурсах “Працоўная дынастыя”, “Маладая гаспадыня АПК”. Сёлета ў нашай краіне будзе шырока адзначацца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ” і райсаветам ветэранаў заключана трохбаковае пагадненне, згодна з якім наша моладзь – члены прафсаюзных арганізацый, актыўна далучаюцца да ўдзелу ў розных мерапрыемствах, прымеркаваных да знакавай даты, а гэта дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, правядзенне патрыятычных акцый, догляд помнікаў і воінскіх пахаванняў.

                  Гутарыла

                  Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

 

 

Последние новости

Новости района

Белыничский район отмечает День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21 ноября 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 ноября 2024
Читать новость
Выборы

Предвыборные программы кандидатов будут публиковать газеты «Рэспублiка» и «Звязда»

21 ноября 2024
Читать новость
Новости области

Новый проект “Моя жизнь. Мой путь. Мой Президент” стартует на “Марафоне единства” в Могилеве

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

МАЗ выпустил новый электрический мусоровоз

21 ноября 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Совет Министров утвердил график переноса рабочих дней в 2025 году

20 ноября 2024
Читать новость